
Праваабаронцам стала вядома пра пераслед супрацоўнікаў ААТ “Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне” і ААТ “Пеленг”. Людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны, а таксама выклікаюць на “размовы”. Вядома пра выпадкі, калі людзей адпраўлялі на “суткі” і звальнялі.
“БелОМА” і “Пеленг” знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб’яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расеі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.