У Беларусі працягваецца пераслед грамадзян за атрыманне «замежнай дапамогі». У лістападзе і снежні супрацоўнікі КДБ праводзілі масавыя ператрусы і допыты былых палітвязняў, а таксама іх родных і блізкіх. Некаторых з затрыманых абвінавацілі ў атрыманні сродкаў для «экстрэмісцкай дзейнасці».

Суды па гэтых справах ужо прайшлі ў снежні, а некаторыя працэсы прызначаны на студзень. Вядома, што некалькі затрыманых перавялі ў СІЗА, звязваючы іх з крымінальнымі справамі.
На пачатку года больш за 300 чалавек трапілі пад пераслед за дапамогу ад ініцыятывы IneedHelpBY. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўсю вядомую інфармацыю пра выпадкі пераследу за атрыманне такой дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя






