BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перастала выходзіць на сувязь журналістка з Полацку Ціна Палынская

Верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы, піша @christianvision.

Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз яна з’яўлялася ў сетцы 19 траўня.

Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расейскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.

Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і прызначылі буйны штраф за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе допіс ў Facebook і ладзіў ператрус у доме журналісткі.

вясна