BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ператрусы ў кватэрах беларускіх эмігрантаў у Менску, Магілёве, Гародні

«Медыязоне» стала вядома пра ператрусы ў кватэрах беларускіх эмігрантаў у Менску, Магілёве і Гародні. Яны прайшлі 16-17 траўня, піша выданне.

Вядома, што родным аднаго з эмігрантаў следчы казаў, што «мае спіс з 200 чалавек», да каго яны пойдуць яшчэ. Нагадаем, СК распачаў крымінальную справу супраць 104 беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце.

Паведамлялася, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.