BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перформерка Яна Шостак ладзіць акцыі ў падтрымку палітзняволеных

Перформерка Яна Шостак ладзіць акцыі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных.

Яна Шостак
Яна Шостак

Цяпер жа дзяячка, вядомая сваім адзеннем з выявай вязняў і акцыяй “хвіліна крыку”, працуе над памяшканнем для сваіх ініцыятыў.  

– Я цяпер працую над тым, каб стварыць месца для магчымасцяў выкрычацца. Каб гэта было спакойнае і празрыстае месца. Каб гэта быў такі эфемерны помнік Беларусі, які ёсць. Я працую над тым, каб гэта было на вуліцы Журавей, у месцы, дзе ў мінулым годзе дайшло да смяротнага гвалту над беларускай Лізай. І я ў той момант зразумела, што вось гэта і ёсць тое месца, дзе маглі паставіць і спалучыць розны боль і трывогі, якія ў нас ёсць.

Таксама дзяячка далучылася да сустрэчы беларусаў Варшавы, якая адбылася каля помніку Каперніка. На ёй актывістка распавяла польскім удзельнікам пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя