Адзін з вызваленых палітвязняў адмовіўся пераходзіць мяжу з Беларуссю і вярнуўся назад у яе тэрыторыю. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT). Адзін з лідараў дэмакратычнага руху, Мікалай Статкевіч, адмовіўся пакідаць Беларусь.

Сітуацыю каментуе беларускі грамадскі актывіст, жыхар Ізраіля Барыс Балтэ:
– Першы афіцэр Беларусі застаўся першым афіцэрам. Менавіта першы беларускі афіцэр у сучаснай гісторыі, самы першы, хто заявіў пра сябе, як пра беларускага, быў Мікалай Статкевіч. Калі быў путч ГКЧП, гурт афіцэраў савецкіх беларускага паходжання заснавалі Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў.
Па словах Балтэ, Мікалай Статкевіч — адзін з самых непрымірымых праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. 69-гадовы палітык у апазіцыі з 1990-х: у 2010 годзе балатаваўся ў прэзідэнты і атрымаў 6 гадоў калоніі за арганізацыю акцый пратэсту. У 2015-м яго вызвалілі датэрмінова, аднак у 2020-м зноў арыштавалі і асудзілі на 14 гадоў. Апошнія два з паловай гады Статкевіч правёў у рэжыме інкамунікада, без сувязі з вонкавым светам.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





