BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя да канца сакавіка 2024 года

Першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя да канца сакавіка 2024 года. Пра гэта паведаміў “Белсату” прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах Валерый Кавалеўскі.

Па словах прадстаўніка Аб’яднанага кабінету, матэрыялу, які быў замоўлены, хопіць для вырабу 30 тысяч пашпартоў.

“Але мы іх зможам выдаваць толькі тады, калі ў нас будуць першыя прызнанні. Толькі тады зможам прымаць заяўкі ад людзей, апрацоўваць іх і верыфікаваць, а потым выдаваць людзям пашпарты, каб маглі імі карыстацца”, — удакладніў Валерый Кавалеўскі.

Ён падкрэсліў, што сам пашпарт Новай Беларусі — толькі частка вялікага праекту. Вельмі важным яго складнікам будзе орган выдачы, які «павінен будзе адпавядаць высокім стандартам гэтай індустрыі», а менавіта — патрабаванням бяспекі, прававой адказнасці, захавання звестак.