Увечары 12 красавіка 2025 года яўрэйскія супольнасці ва ўсім свеце сустрэнуць Песах — адно з галоўных юдэйскіх святаў, якое працягнецца да вечара 20 красавіка.

Беларускі актывіст і жыхар Ізраіля Барыс Балтэ патлумачыў, чаму гэтае свята мае асаблівае значэнне не толькі для яўрэяў, але і для ўсіх, хто цэніць свабоду, памяць і еднасць:
–Гэта не толькі свята, калі выйшлі з егіпецкага рабства, а свята, калі сыны Ізраіля з дванаццаці розных каленаў сталі адзіным народам. Бо пасля выхаду з рабства патрэбна ачышчэнне і аднаўленне, пасля якога вы становіцеся сапраўды народам, вытраўліваеце з сябе гэтага раба, каб нарэшце ўвайсці на сваю зямлю, якая была дадзеная вам Богам і адваяваць яе і збудаваць там сваю дзяржаву. Кожнае свята Песах кожны год паўтарае гісторыю выхаду з егіпецкага палону, каб не забываць. Вось гэта якраз тое, чаго ў Беларусі няма. У Беларусі людзі не ведаюць ні сваёй гісторыі, ні сваёй культуры, ні сваёй мовы.
На сэдарнай вячэры, што праходзіць у першы вечар Песаха, ядуць мацу (прэсны хлеб), горкія травы, харосэт (салодкая сумесь з яблыкаў, арэхаў і віна), а таксама п’юць чатыры келіхі віна — усё гэта мае глыбокі сімвалічны сэнс.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






