BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пікет за пакаранне экс-начальніка калоніі Дзмітрыя Шынвізэ

Грамадскае аб’яднанне “Рух” зладзіла ў Варшаве пікет за пакаранне аднаго з экс-начальнікаў бабруйскай калоніі Дзмітрыя Шынвізэ. Акцыя адбылася каля амбасады Германіі ў Польшчы. Падчас акцыі з прамовамі выступілі актывісты, а таксама была прэзентаваная петыцыя.

 пікет за пакаранне аднаго з экс-начальнікаў бабруйскай калоніі Дзмітрыя Шынвізэ

Пра важнасць сустрэчы распавяла прадстаўніца “Руху” Амалія Вітажэнец:

-Мэта – гэта прыцягненне карніка да адказнасці. Каб чалавек, які здзейсніў злачынства, адказаў за яго і адказаў па законе. Пытанне ў тым, што пры афармленні дакументаў на пашпарт Нямеччыны, чалавек схлусіў у анкеце і ўказаў, што не датычны да злачынстваў на Радзіме. Таму ён мусіць быць прыцягнуты да адказнасці. І адказаць не толькі за  тое, што ён зрабіў супраць беларускага народа, але і перад нямецкім заканадаўствам.

З прамовамі на акцыі выступілі экс-палітвязень, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша, грамадскія актывісты Сяржук Кедышка і Васіль Плешкуноў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя