BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пінчука за ўдзел у акцыі пратэсту засудзілі да чатырох гадоў калоніі

Суд у Пінску прысудзіў мясцовага жыхара Сяргея Кулеша да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Падрабязнасці прысуду сталі вядомыя з каментара пракурора пінскаму дзяржТБ. Праваабаронцы паведамляюць, што імя абвінавачанага не называецца, але Сяргей Кулеш адзіны, каго ў 2024 годзе судзілі ў Пінску за “беспарадкі”.

Пракурор распавёў, што мужчына 9 жніўня 2020 года прагаласаваў на выбарчым участку, вярнуўся дадому і шмат выпіў (каля бутэлькі гарэлкі), пасля чаго “з цікавасці пайшоў паглядзець на мітынгоўцаў каля будынка гарвыканкама”. На відэа трапіла тое, што абвінавачванне кваліфікавала наступным чынам: «прыняў актыўны ўдзел [у беспарадках], а менавіта сваімі дзеяннямі падтрымаў учынены пагром і накінуўся з іншымі пратэстоўцамі на міліцыянтаў».

У роліку дзяржТБ не паведамляецца, з якой даты Кулеш знаходзіцца пад вартай, але прыгадваецца, што сілавікі знайшлі яго па відэа толькі ў 2024 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя