BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пінскі праваабаронца Аляксандр Рамановіч эвакуяваны з Беларусі

Пра эвакуацыю з Беларусі пінскага праваабаронцы і грамадскага актывіста Аляксандра Рамановіча паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак. Ён адзначыў, што «гэта быў адзін з самых складаных момантаў апошняга часу».

Фота: t.me/stryzhak

Аляксандр Рамановіч у 2020 годзе ўдзельнічаў у шматлікіх мірных акцыях пратэсту. Аказваў прававую дапамогу людзям, якія сутыкнуліся з пераследам. У апошнія гады перажыў некалькі ператрусаў, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Сёлета ў сакавіку, выламаўшы дзверы ў хаце, да яго ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК з сілавікамі «Шторму» і брутальна затрымалі. Аднак неўзабаве яму прызначылі дату суда і адпусцілі дадому.

Цяпер праваабаронца знаходзіцца ў Польшчы, для яго падтрымкі абвешчаны дабрачынны збор на платформе «Байсол».