Сёння роўна пяць гадоў, як у Менску быў затрыманы палітык Мікалай Статкевіч. 31 мая 2020 года ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай.

Тады Статкевіч заклікаў у сацыяльных сетках абараніць затрыманага Сяргея Ціханоўскага і будучыню краіны, далучацца да легальных пікетаў ва ўсіх абласных цэнтрах.
У снежні 2021 года Статкевіча асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пакаранне ён адбывае ў Глыбоцкай калоніі. Прытым з лютага 2023 года палітвязня ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (у рэжыме інкамунікада).
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1185 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.






