BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пяць гадоў таму забілі Аляксандра Тарайкоўскага

10 жніўня 2020-га года Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты падчас акцыі пратэсту ў Менску каля станцыі метро “Пушкінская”.

Фота: wikimedia.org

Першапачаткова ўлады заявілі, што ў руках мужчыны здэтанавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Пазней журналісты даказалі, што Тарайкоўскі быў бяззбройны, яго расстралялі сілавікі. Крымінальная справа па факце яго гібелі заведзеная не была. Ля месца забойства ўтварыўся народны мемарыял, які па загадзе ўладаў знішчылі камунальнікі.

У 2022 годзе з-за перажыванняў па сыне памёр ягоны бацька Валеры Тарайкоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя