BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пяць тысяч еўра для Наталлі Дулінай сабралі за 9 гадзін

Былая палітзняволеная звярнулася па дапамогу, каб устаць на ногі і забяспечыць сябе, працягваць жыць на новым месцы і знайсці працу.

Экс-выкладчыцу менскага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлю Дуліну датэрмінова вызвалілі ў канцы чэрвеня. Разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі палітвязнямі яе вывезлі ў Літву.

“Мне маральна вельмі цяжка, таму што мяне пазбавілі дома, пазбавілі нейкага статусу. Я вызваленая, але ў мяне няма дакументаў, якія могуць гэта пацвердзіць», – адзначыла Наталля.

З прычыны адсутнасці дакументаў, яна не можа атрымліваць пенсію.

Фонд BySol вырашыў пакуль не закрываць збор.

Беларускае Радыё Рацыя