З 21 лістапада 182 чалавекі звярнуліся да медыкаў з-за атрыманых абмаражэнняў і пераахаладжэнняў. Але больш за ўсё халадовых траўмаў звязана з галалёдзіцай – пацярпела пяць тысяч грамадзян і штодня колькасць ахвяр павялічваецца.
Па словах траўматолага шмат падзенняў здараецца ў спешцы:
— Як бы мы ні спрабавалі пасыпаць пяском, соллю, усё роўна снег растае, усё сыходзіць, снег зноў выпадае, хутка замярзае. Як мы сябе можам усё ж такі зберагчы? Пераходзячы дарогі, вось вострая праблема, не трэба бегчы, спяшацца, лепш дачакацца, пакуль аўтамабіль наогул затармозіць канчаткова. Толькі тады мы пераходзім дарогу. Калі ёсць лёд, часта кажуць, што вось абутак трэба падбіраць, але збольшага абутак не ратуе, якой падэшвы б не выбралі. Усё ж выкананне мер тэхнікі бяспекі – на першым месцы.
У Белгдрамеце ўжо папярэдзілі, што на тыдні ў краіне захаваецца непагадзь – у большасці рэгіёнаў удзень дажджы і мокры снег, а ўначы невялікія маразы. Усё гэта будзе спрыяць з’яўленню галаледзіцы і туманаў.
Беларускае Радыё Рацыя