BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

План С для эмігрантаў 45+

Госця Радыё Рацыя — кандыдатка філасофскіх навук, беларуская даследчыца ў эміграцыі Ірына Сідорская. Наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч гутарыцы з ёй пра праблемы эміграцыі людзей 45+, а таксама пра вырашэнне гэтых праблем.

Ірына Сідорская
Ірына Сідорская

РР: Як паўстала ідэя, задумка ініцыятывы, праекта Плана С. Ці гэта асабісты досвед, ці гэта навуковая цікавасць да складанасці эміграцыі?

Ірына Сідорская: Першае, гэта вельмі практычнае патрабаванне. Бо і я, і мой калега Андрэй самі аказаліся ў вымушанай эміграцыі менавіта ў гэтым такім ужо паважным узросце. І самі ўжо прайшлі і праходзім зараз, бо, зразумела, гэты працэс не скончыўся праз усе цяжкасці вымушанай эміграцыі. І таму першы і галоўны складнік – гэта практычны, але з іншага боку, што нам дапамагае і чаму мы вырашылі рабіць такі праект, – у нас усё ж такі ёсць і тэарэтычныя веды наконт таго, як арганізацыі, абсалютна розныя кампаніі, дзяржаўныя, недзяржаўныя, камерцыйныя, некамерцыйныя праходзяць праз перыяд крызісаў. Бо мы па сваёй асноўнай прафесіі  – камунікацыйныя кансультанты. Я шмат гадоў выкладала стратэгічныя камунікацыі, стратэгічныя крызісныя камунікацыі як іх частку ў студэнтаў. Таму вось у нас ёсць гэтыя веды, як арганізацыі праходзяць праз крызісы. Але тое, што падыходзіць арганізацыям, вельмі шмат з гэтага падыходзіць і звычайным людзям. Гэта тыя ж самыя правілы, тыя ж самыя заканамернасці. Так, зразумела, будзе спецыфіка. І наогул у кожнага чалавека будзе свая спецыфіка, але вось гэтыя галоўныя заканамернасці, галоўныя правілы – агульныя. Таму гэта наш персанальны досвед, і гэта тая тэорыя, на якую мы маглі б абапірацца. І, як мы бачым, гэта працоўная тэорыя.

РР: Спалучэнне такога практычнага, навуковага падыходу і асабістага досведу. А распавядзіце, што сабой уяўляе гэты праект. То бок на каго менавіта ён накіраваны і якім чынам вы дапамагаеце людзям?

Ірына Сідорская: Мы бачым яго як вельмі шырокі праект, як такую кампанію адвакацыі, бо, зразумела, у нас шмат наогул такога эйджызму, такіх узроставых стэрэатыпаў, што людзі там пасля 45, а нават і пасля 35 ужо быццам не могуць навучыцца нічаму новаму, не могуць уліцца ў новыя абставіны, у новыя калектывы. Што гэта як быццам ужо спісаны матэрыял. Але гэта, безумоўна, не так, і вось менавіта супраць такіх узроставых і стэрэатыпаў, і міфаў, і забабонаў накіраваны наш праект.

Але з іншага боку мы разумеем, што на самой справе ў людзей пасля 45-ці ёсць тыя асаблівасці, якія могуць рабіць іх эміграцыю больш складанай, чым эміграцыя ў людзей маладога ўзросту. Таму вось акрамя гэтай галоўнай мэты адвакацыі – прыцягнуць увагу грамадства, прыцягнуць увагу тых краін, хто прымае рашэнне ў тых краінах, дзе зараз аказаліся беларусы, да праблемы такой больш паспяховай, больш эфектыўнай інтэграцыі беларускіх мігрантаў у гэтае грамадства.

Акрамя вось гэтай глабальнай тэмы мы хацелі б наўпрост дапамагчы людзям, якія прыкладна як мы з маім калегам аказалі ў вымушанай эміграцыі і адчуваюць сябе вельмі разгублена, няўпэўнена, у тым ліку дзякуючы гэтым бар’ерам, гэтым забабонам, якія ёсць у нашых галовах.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя