Планаваны тэрмін выхаду з калоніі Паліны Шарэнда-Панасюк — 21 траўня. Сёньня, 2 траўня, cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для палітзняволенай прэвентыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.
Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей. Яе асудзілі на 2 гады зняволення. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкулу 411 КК РБ за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі.
Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі з Палінай інтэрв’ю. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням.