Пра гэта паведаміла 26 студзеня прэс-служба Палка Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале.

У тэлеграме быў апублікаваны наступны тэкст:
«Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць».
Сёння — роўна год з дня, калі аўтар гэтых слоў і двое нашых пабрацімаў скончылі свой баявы шлях на Запарожскім накірунку.
Раней афіцыйная інфармацыя пра гэта не публікавалася.
Вечная слава героям вольнай Беларусі і Украіны.








