
Полк імя Кастуся Каліноўскага з усімі яго структурамі прызналі ў Беларусі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Адпаведнае рашэнне па заяве генпракурора прыняў Вярхоўны суд. У пракуратуры заяўляюць, быццам удзельнікі палка маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Беларусі.
Раней рэжым Лукашэнкі даў палку Каліноўскага званне “экстрэмісцкага фармавання”. У палку Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, змагаюцца пераважна беларускія палітуцекачы.
Беларускае Радыё Рацыя






