BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Полк Каліноўскага ўзнагародзіў экс-добраахвотнікаў

У Літве два былыя добраахвотнікі — беларус Аляксандр “Кусь” Клачко і літовец “Дзед” — атрымалі адзнакі “Нагрудны знак за ўдзел у баявых дзеяннях і абарону Украіны”. Узнагароды ім уручыў іх пабрацім і экс-камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Павал Шурмей “Дзядзька”.

Аляксандр “Кусь” Клачко і Павал Шурмей “Дзядзька”

Кажа кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады і былы добраахвотнік батальёна “Волат” Аляксандр Клачко:

– Мне вельмі прыемна атрымаць гэтую адзнаку з рук свайго пабраціма, ужо былога камандзіра палка Каліноўскага Паўла Шурмея. У першую чаргу за ўдзел у баявых дзеяннях і абарону Украіны. Адзнака ўручаецца палком Каліноўскага. Вельмі важна, што гэта ён мне яе ўручае. Я ўдзельнічаў у гэтых гістарычных падзеях на правільным, як я лічу, баку, баку беларускага народа, беларускай нацыі.

Па словах, Клачко, уручэнне ўзнагарод стала важным жэстам прызнання мужнасці і міжнароднай салідарнасці паміж народамі Беларусі, Літвы і Украіны. Нагрудны знак распрацаваны Геральдычнай камісіяй “Пагоня” і з’яўляецца афіцыйнай узнагародай Палка Каліноўскага.

Павал Шурмей “Дзядзька” і “Дзед”

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксандра Клачко.