Былому віцэ-старшыні Саюза палякаў Беларусі Веславу Кеўляку ўручылі дзяржаўную ўзнагароду Польшчы “Сярэбраны Крыж заслугі”. Цырымонія ўзнагароджання за больш як 30-гадовую дзейнасць на карысць адраджэння польскасці адбылася 11 ліпеня ў Белведэрскім палацы ў Варшаве.

Фота: facebook.com/wieslaw.kiewlak
«Я прымаю гэтую ўзнагароду ад Польскай дзяржавы як сімвалічны жэст на адрас усіх тых, хто разам са мной змагаўся за польскія школы, ствараў скаўцкі рух, развіваў культуру і адукацыю, а таксама захоўваў нашыя польскія нацыянальныя традыцыі», – напісаў Веслаў Кеўляк у Facebook.
Веслаў Кеўляк доўгі час займаў пасаду віцэ-старшыні Саюза палякаў Беларусі, з’яўляецца першым старшынёй Саюза польскага скаўцкага руху ў Беларусі і першым старшынёй Таварыства польскай моладзі.






