BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пошукам Анжалікі Мельнікавай займаўся аддзел забойстваў варшаўскай паліцыі

Польскія праваахоўнікі дагэтуль не ведаюць, дзе знаходзіцца зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Беларусі Анжаліка Мельнікава. Але зыходзячы з атрыманых звестак, яе няма ні ў Польшчы, ні ў Беларусі. Такую інфармацыю атрымаў аддзел крымінальнага тэрору і забойстваў варшаўскай паліцыі, які пераняў расследаванне ў аддзела вышуку, паведамляе rmf24.pl.

Аддзел забойстваў лічыцца элітарным падраздзяленнем, дзе ёсць найлепшыя спецыялісты, якія займаюцца самымі сур’ёзнымі выпадкамі.

Сабраныя аддзелам матэрыялы ацэньвае пракуратура. Яна павінна вырашыць, у якім кірунку весці далейшае расследаванне і хто яго будзе весці.

Пра знікненне Анжалікі Мельнікавай стала вядома 28 сакавіка. Апошні раз на сувязь яна выходзіла 25 сакавіка.