BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра адказнасць за нетрадыцыйныя стасункі

Вось, што значыць выконваць абяцанні. У кастрычніку мінулага году старшынька Савета Рэспублікі Наталля Качанава сказала, што на заканадаўчым узроўні нешта зробіць з прапагандай нетрадыцыйных каштоўнасцяў.  І што вы думаеце? Зрабіла.

У Беларусі збіраюцца ўвесці на заканадаўчым узроўні адказнасць за нетрадыцыйныя стасункі ў сям’і. Беларусам, праўда, гэты законапраект пра нетрадыцыйныя стасункі патрэбны, як сабаку пятая нага. Але Качанава, пракуратура і іншыя даўно не пытаюцца ў беларусаў, што ім патрэбна.

Нетрадыцыйныя каштоўнасці – гэта ж самае страшнае, што можа быць. Сапраўды, раптам хтосьці ў інтэрнэце ўбачаць вясёлку якую. Ці хлопцаў у ружовай вопратцы. Улады Беларусі, відаць, мяркуюць, што беларусам патрэбныя толькі вайсковыя парады, БРСМ і выступы чыноўнікаў. І тады наступіць шчасце і ўсе стануць патрыётамі. А ў сапраўдных патрыётаў аніякіх нетрадыцыйных адносінаў не можа быць. Ужо падрыхтаваны законапраект, які будзе ўстанаўліваць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей. Так што, усе гэтыя навамодныя чайлдфры ў Беларусі хутка будуць пад забаронай. Праект праходзіць працэдуру ўзгаднення. І думаеце не пройдзе? Яшчэ як пройдзе. Не дзеля таго гэты дакумент рыхтаваўся, каб ён не прайшоў працэдуру праверкі. Пытанне толькі, што ўлады Беларусі разумеюць пад нетрадыцыйнымі адносінамі.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Depositphotos