Прапагандысты сталі ўжо больш чым прапагандысты. Яшчэ троху і яны могуць паспаборнічаць з іранскай паліцыяй маралі ў плане пільнага кантролю за правільным паводзінамі. Толькі калі басіджы сочаць, каб усё было правільна ў адпаведнасці з рэлігіяй, то прапагандысты глядзяць, каб усё было правільна ў адпаведнасці з афіцыйнай ідэалогіяй. Калі паліцыя маралі ў Іране карае за няправільны хіджаб, то ў Беларусі – за няправільную мову ці бел-чырвона-белыя шкарпэткі.

Вось нядаўна беларускіх прапагандыстаў абурыла, абурыла слова “беларусы” на майках Mark Formelle. А ўсё пачалося з таго, што беларускі брэнд размясціў у сябе на старонцы ў сацсетках дызайн футболак з папулярным хэштэгам “беларусыговорят”. І ведаеце, што абурыла прапагандыстаў? Што слова беларусы па-расейску напісана праз а, а не праз о. Яшчэ троху, то слова беларусы праз а абвесцяць экстрэмісцкім. Напрыклад, Азаронак заявіў, што беларусы праз літару а пішуць экстрэмісты. А Гладкая нагадала з гэтай нагоды пра Крымінальны кодэкс. Калі так далей пойдзе, то ў сваёй эпічнай барацьбе за літары прапагандысты прапануюць змяніць назву Беларусь на ранейшую Белоруссію. Ну, каб было зручна ўсходнім суседзям і каб было не так, як у экстрэмістаў.
Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: інстаграм Mark Formelle






