«Касмічны экіпаж з Васілеўскай здзейсніў пасадку на Зямлю», «аднаўленне Васілеўскай ідзе актыўна», «Васілеўская і Навіцкі прыбылі ў Зорны гарадок», «бацькі Васілеўская падзяліліся эмоцыя ад вяртання дачкі на Зямлю», «Лукашэнка пра вяртанне з арбіты касманаўта Марыны Васілеўскай» – гэта няпоўны спіс навін на галоўнай інфармацыйнай агенцыі Беларусі.

А колькі навін было пра тое, як яна рыхтавалася да палёту, як спачатку не паляцела, а потым усё ж такі паляцела. Такое адчуванне, што Марына Васілеўская сама сканструявала ракету, прыдумала для яе паліва і сама кіравала палётам на арбіту. Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамлялі ледзь не пра кожны ўздых Васілеўскай. Проста касмічная дзяржава цяпер Беларусь. На цэлых 14 дзён злятала на арбіту беларуска Васілеўская. Прарыў сусветнага маштабу. Бойцеся нас NASA і Цукерберг! Мы цяпер самі з вусамі, ну, і з Васілеўскай, канешне.
А ўвогуле адчуванне, што прапагандысты дасталі з палічак запыленыя метадычкі. У СССР культ космасу нават замяніў рэлігію. І вось цяпер зноў паўтарэнне. Карацей, у бліжэйшы час варта чакаць напісанне кніжак пра Васіленне і напісанне адпаведных песняў.
Беларускае Радыё Рацыя