BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра патрыётаў з пялюшак

Чым бліжэй да 9 траўня, тым болей маразму. Як той казаў, чым далей у лес, тым болей дроў. У Кузбаскай радзільні на немаўлят для выпіскі надзелі вайсковыя пілоткі і плашчы. Такія вайсковыя касцюмы адмыслова пашылі ў радзільні.

На думку геніяў падобнай акцыі, гэта мусіць сімвалізаваць 80-годдзе перамогі ў ІІ сусветнай вайне, ці як называюць у Расеі, Вялікай айчыннай. Ну, і канешне, як мяркуюць ініцыятары фотасесіі ў вайсковай форме, пілоткі з савецкай зоркай і вайсковыя міні-плашчы зробяць з немаўлят патрыётаў. Хтосьці яшчэ сумняваецца, што патрыятызм пачынаецца з радзільні?

Спадзяюся, пупавіну там пераразаюць не шашкай. А ўвогуле, яшчэ трошкі і карміць немаўлят будуць пад гукі гімна, а пялюшкі зробяць з цытатамі Жукава. І вырастуць сапраўднымі патрыётамі. Бо на Кузбасе дзяцей цяпер не выпісваюць з радзільні, а  дэмабілізуюць! Замест біркі з вагой і ростам трэба выдаваць ордэн за першы крык у імя Перамогі. Уяўляеце, якія размовы могуць быць цяпер з акушэркай? На пытанне, што там у вас, можна адказваць, дзіцяці, тры кілаграмы, кляўся вучыцца на танкіста! У ўвогуле, перафразуючы вядома выраз, чым бы дзіця не цешылася, абы на іншыя краіны не нападала.

Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: КОДКБ ім. Ю. А. Атаманава.