BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра пенсіі пенсіянераў, якія апынуліся за кратамі

Родных палітвязняў-пенсіянераў па ўзросту і інваліднасці турбуе пытанне пра пенсіі, якія пераводзяць разам з пенсіянерам пасля ўступлення прысуду ў сілу ў месцы зняволення. А дома, да прыкладу, застаюцца непаўнагадовыя дзеці.

Па словах былога палітвязня юрыста-праваабаронцы Леаніда Судаленкі, такім вязням-пенсіянерам пенсіі выплачваюцца па іншым заканадаўстве:

Калі, напрыклад, ці сам пенсіянер зняволены, ці яго блізкія, родныя хочуць аспрэчыць, тут не атрымаецца падаць скаргу, таму што гэта патрабаванне закону. Калі я знаходзіўся ў калоніі, я вельмі добра разумеў сітуацыю тых пенсіянераў, якія абураліся, што ў іх з пенсіі вылічваюць амаль палову, да 50 адсоткаў, за так званыя камунальныя паслугі, у той час як мы, не пенсіянеры, сядзелі за кошт дзяржавы.

Затое, калі пенсіянеры ў месцах зняволення не працуюць, то не пенсіянеры працуюць 22 дні ў месяц па 8 гадзін і так да канца тэрміну, можна сказаць, бясплатна. Зняволены пенсіянер па ўзросту можа частку пенсіі адсылаць дахаты, калі турэмная адміністрацыя не будзе ствараць перашкод. Усе віды сацыяльных пенсій на ўвесь тэрмін зняволення здымаюцца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя