BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра прафілактыку гвалту ад сілавікоў

Пасля зачысткі грамадскага поля пасля 2020-га і рэпрэсій, якія працягваюцца і цяпер, у Беларусі практычна не засталося ініцыятыў і арганізацый па дапамозе ахвярам хатняга гвалту. І за прафілактыку хатняга гвалту ўзяліся сілавікі. Сілавікі ў Беларусі за апошнія пяць гадоў пра гвалт ведаюць усё, можна сказаць, прафесіяналы сваёй справы. 

Здымак ілюстрацыйны

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення аховы, правапарадку і прафілактыкі, колькасць злачынцаў у сферы хатняга гвалту за апошні год зменшылася на 12%. Штосьці падказвае, што гэта не колькасць злачынцаў зменшылася, а беларусы не бягуць давяраць свае праблемы міліцыі. Тым болей, як адзначаюць спецыялісты, “чым большы ўзровень гвалту ў грамадстве, тым больш гэта адбіваецца і на сітуацыі з хатнім гвалтам. А як вядома, рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца ўжо пяты год. 

Акрамя сілавікоў ахвяры гвалту могуць звярнуцца па дапамогу ў “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Вось так узялі і ахвяры самі пайшлі ў дзяржаўную ўстанову, прычым з магчымасцю, што з сям’і могуць забраць дзяцей, пакуль не вырашыцца сітуацыя з аб’юзам. Вось і даводзіцца, відаць, ахвярам казаць, што ўсё наладзілася, каб не сталася яшчэ горш. Затое лічбы для статыстыкі атрымліваюцца добрыя.

Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя