Для таго, каб зразумець, чым жывуць цяпер беларусы, варта зайсці на тэлеграм-канал, прысвечаны праезду мяжы Беларусь-ЕС. Там налічваецца больш за сто тысяч падпісчыкаў. І гэта толькі адзін з падобных каналаў.

Тэлеграм-каналы скіраванасці на ўсход не маюць такой папулярнасці. І гэта лепей за ўсе сацапытанні паказвае каштоўнасную скіраванасць беларусаў: толькі захад, толькі Еўропа. Нягледзячы на цяжкасці ў атрыманні візаў, на іхнюю вялікую цану для пасярэднікаў, якая пачынаецца ад 200 даляраў, нягледзячы на тое, што на мяжы можна прастаяць суткі ў чарзе. Нягледзячы на шматлікія праверкі на мяжы. Нягледзячы на шматлікія іншыя на, беларусы ўсё роўна імкнуцца ў Еўропу. Вядомы лацінскі выраз per aspera ad astra ці, па-беларуску, скрозь церні да зорак набыў проста літаральны сэнс.
Да 2020 года Беларусь займала першае месца ў СНД па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва. Шенгенскія візы атрымаць цяпер мега-складана. Хтосьці чакае на іх год, а тое і паўтара. Хтосьці плаціць пасярэднікам вялікія грошы, каб іх запісалі ў візавыя цэнтры на падачу дакументаў. Аднак імкненне беларусаў патрапіць у Еўропу не знікае, нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды. І гэта дае надзею, што беларусам даспадобы Еўропа, а не ўсходняя суседка.
Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя