BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра стукацтва

Раней пра такое толькі ў кнігах чыталі ці ў фільмах глядзелі. Прычым гістарычных. Ды і фільмы, і кнігі гэтыя былі не для адпачынку, а патрабавалі ад нас нейкіх унутраных сілаў, бо з’яўляліся зусім не камедыямі. І вось гэтая трагічная будучыня наступіла. І на жаль, у нашай краіне. Жонка настукала на мужа ў КДБ. Гэта сталася вядома з лістоў у КДБ, якія апынуліся ў распараджэнні грамадскасці дзякуючы супольнасці кіберсупраціву, што ўзламала сайт і выпампавала дадзеныя.

Жонка напісала на мужа ў КДБ. Маўляў, у іхнім доме ў Гішпаніі частымі госцямі сталі Арцём Шапараў і Сцяпан Пуціла, якім яе муж перадае буйныя сумы наяўных грошай. Вось проста так узяла і настукала на мужа ў КДБ. Не таму што хуліганіў. А таму, што сустракаўся не з тымі людзьмі. А жанчына, як аказалася, вельмі хвалюецца за лёс сваіх дзяцей і перажывае за сваю краіну. А калісьці ж, відаць, былі, як у прымаўцы, гаспадар і баба – адна рада. А тут раптам такую любоў адчула да краіны, што вырашыла настукаць на мужа ажно ў КДБ. Проста нейкі гістарычны фільм пра 1937-ы год у рэальнасці. Прапагандысты могуць піць шампанскае. Іхняя прапаганда дайшла ва ўсе куточкі мозгу. Канешне, у КДБ ж абавязкова разбяруцца. Так па тэлевізары гавораць. А па тэлевізары болей жа ведаюць. Як жа тэлевізар можа падманваць? Лепей бы, што праўда, яна ў КДБ тэлевізар бы здала, дзе паказваюць у рэжыме нонстоп прапагандысцкія сюжэты. Карысці было б болей для ўсёй сям’і.

Беларускае Радыё Рацыя