BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра забароненыя кнігі

У Расеі карткі ажно 257 кніг запатрабавалі прыбраць з аднаго з маркетплэйсаў за прапаганду ЛГБТ. У гэты спіс патрапілі ў тым ліку Дэні Дзідро, Марсель Пруст, Энтані Бёрджэс, Вірджынія Вульф, Стывен Кінг, Оскар Уальд, Хуліа Картасар і многія іншыя. То бок класікі сусветнай літаратуры.

Напрыклад, Дэні Дзідро быў заснавальнікам “Энцыклапедыі, ці тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёслаў”, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых даведачных выданняў ХVІІІ стагоддзя і які, як лічыцца, падрыхтаваў глебу для Вялікай французскай рэвалюцыі. Марсель Пруст у сваім сямітомным рамане “У пошуках згубленага часу” паказаў, як свет змяніла Першая сусветная вайна, ягоны твор стаў помнікам эпохі.  І гэтыя расповеды пра аўтараў можна працягваць бясконца.

Хто запатрабаваў прыбраць гэтыя кнігі з продажу — не паведамляецца. Але, як вядома, закон аб забароне прапаганды ЛГБТ з’явіўся яшчэ ў снежні 2022 года. Не прайшло і трох год, як патроху пачынаюць з продажу прыбіраць сусветную класіку літаратуры. Добра, што яшчэ паліць кнігі не пачалі, як гэта было ў гісторыі. А ўвогуле лепей бы ўлады РФ самі сябе забаранілі, бо ні Оскар Уальд, ні Картасар, ні Пруст, ні Дзідро, ні іншыя пісьменнікі, творы якіх хочуць зняць з продажы, на чужую краіну не нападалі.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя