BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праходзіць акцыя віншавання беларускіх добраахвотнікаў

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча», што месціцца ў Кіеве, прапануе ўсім беларусам далучыцца да акцыі віншавання беларускіх добраахвотнікаў, якія зараз бароняць Украіну на фронце.  

Алена Жаркевіч
Алена Жаркевіч

Кажа валанцёрка Алена Жаркевіч:

– Я б хацела прапанаваць беларусам далучыцца да маленькага віншавання нашых добраахвотнікаў, якія сёння змагаюцца за гонар беларусаў ва Украіне і за ўкраінскую зямлю. У нас ёсць магчымасць перадаць ім слодычы або пэўныя сувеніры, падарункі. Таму што ідзе свята, і наша падтрымка ім вельмі неабходна.

На мінулых выходных у Хабе «Новая зямля» ў Беластоку падпсвалі паштоўкі і лісты ваярам Палка Каліноўскага. Не позна далучыцца да акцыі і цяпер. У Беластоку  віншаванні і слодычы для  беларускіх добраахвотнікаў можна пакінуць непасрэдна ў Хабе. У Вільні – у  прасторы  «Замак»,   у Варшаве – у  Музеі Вольнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя