BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча

Працягваецца ціск на палітзняволенага Міколу Статкевіча, які знаходзіцца за кратамі ў Глыбокім.

Сваякі Мікалая праз “другія рукі” атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятара, піша Радыё Свабода. 

“Яго пазбавілі права на тэлефанаванні, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Сядзіць у адзіночнай камеры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШІЗА”, — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакаранне ў іншай калоніі, але нядаўна атрымаў звесткі пра глыбоцкую вязніцу.

Беларускае Радыё Рацыя