BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваецца калядны збор для дзяцей палітвязняў

Працягваецца калядны збор фонду BYSOL для дзяцей палітвязняў. Паводле сайта фонду, дапамогу ўжо атрымалі 134 дзіцяці з 266.

Фота: bysol.org

На гэты момант сабрана 16 тысяч еўра з неабходных 27 тысяч 400 еўра. Плануецца, што кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў атрымае па 100 еўра.

У BYSOL адзначаюць, што мэта акцыі — падтрымаць сем’і палітвязняў і даць дзецям знак увагі і надзеі. Выплаты будуць ажыццяўляцца ў парадку паступлення заявак да вычарпання сабраных сродкаў.