Трынаццаць тысяч пяцьдзясят еўра сабрана на 21 снежня ў рамках каляднага збору для дзяцей палітвязняў, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.

Заяўленая сума збору складае дваццаць пяць з паловай тысячы еўра. Паведамляецца, што выплаты атрымалі 97 дзяцей з 248. Пра пачатак збору сродкаў стала вядома 17 лістапада.
Адзначаецца, што збор “прыдуманы для таго, каб сем’і палітвязняў атрымалі падтрымку, а кожнае дзіця — знак увагі і надзею”.






