BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваецца масавы пераслед супрацоўнікаў ААТ «Пеленг»

У ліпені праваабаронцы паведамлялі пра пераслед супрацоўнікаў ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» і ААТ «Пеленг» — людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на «размовы».

Паводле інфармацыі ад крыніц, пераслед на ААТ «Пеленг» працягваецца — вядома пра як мінімум 15 звольненых, супраць некаторых супрацоўнікаў распачалі крымінальныя справы. Людзей дагэтуль працягваюць выклікаць на «размовы».

«БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб’яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расеі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.

вясна