Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў у Ватыкане, кардынал Клаўдыё Гуджэроці прыехаў у Беларусь як спецыяльны пасланніка Папы Льва XIV на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай каталіцкай епархіі. Ён выказаў надзею, што ў будучыні Папа зможа наведаць Беларусь і асабіста ўбачыць краіну і яе жыхароў.

Кардынал Гуджэроці, які быў Апостальскім нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 год, цёпла адгукнуўся пра беларусаў. Ён адзначыў іх годнасць і вытрываласць.
Юбілейныя ўрачыстасці пачаліся ўчора ў Пінску ў катэдральным касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і працягнуцца сёння ў Берасці. Пінская дыяцэзія была заснавана 25 кастрычніка 1925 года і сёння ахоплівае тэрыторыю Берасцейскай і Гомельскай абласцей.






