Фонд Bysol абвясціў афіцыйны збор на дапамогу бацькам і дачцэ Валярыны Куставай.

У 2020 годзе Валярына стварыла праект «Беларус беларусу», з дапамогай якога распавядала пра рэпрэсіі і дапамагла больш як 120 сем’ям палітзняволеных і рэпрэсаваных. У 2021-м супраць Валярыны распачалі крымінальныя справы за нібыта «фінансаванне і арганізацыю пратэстаў». Пісьменніца эвакуявалася ў Польшчу без грошай, з адным заплечнікам. Там яна працягвала працу і шмат валанцёрыла.
З лета 2021 года яна жыве ў Польшчы. Яна з’ехала з Беларусі, калі па яе прыехаў знаёмы многім беларусам чорны бусік.
Валярына адна гадуе дачку і ўтрымлівае пажылых бацькоў. Праз нейкі час пасля пераезду ў бацькі Валярыны дыягнаставалі рак.
Сітуацыя ўскладнілася, калі ў таты Валярыны знайшлі анкалогію. Прагнозы дактароў не былі аптымістычнымі: казалі, што ён не пражыве больш за два месяцы. Але змаганне за жыццё ідзе ўжо год: пасля складанай аперацыі было 12 цыклаў хіміятэрапіі, трамбоз, бясконцыя аналізы і абследаванні ў чаканні наступнай аперацыі.
Усе гэтыя праблемы прымусілі Валярыну звярнуцца да беларускай грамадскасці па дапамогу.
Дапамагчы Валярыне можна праз «Байсол» (сума пойдзе на арэнду кватэр для яе і бацькоў, а таксама частку юрыдычных паслуг), на яе Patreon ці зрабіць прыватны пералік.






