Сустрэчы з мясцовымі палітыкамі і Святланай Ціханоўскай, вызваленне беларускіх палітвязняў, падрыхтоўка да адзначэння падзей 9 жніўня 2020 года ў Беларусі.

Такім чынам выглядае дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Латвіі, – распавяла адная з актыўных удзельніц, беларуска спадарыня Марына:
-Асноўныя пытанні – гэта ўсё ж такі працягваць нашую дзейнасць, нягледзячы на стомленасць, нягледзячы на нейкія спрэчкі і непаразуменні. Усё ж такі працягваем расказваць латышам, палітыкам мясцовым пра сітуацыю ў Беларусі, працягваем прасіць дапамогі ў вызваленні палітвязняў, прыцягваць да гэтага ўвагу. Я лічу, што гэта зараз асноўнае.
Суразмоўца дадала, што беларусы Латвіі цяпер больш робяць акцэнты на палітычным жыцці дыяспары, чым на культурніцкім, нягледзячы на тое, што грамадзянаў Беларусі там пражывае не так шмат як у іншых еўрапейскіх краінах.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






