ПЦ «Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 115 пацверджаных фігурантаў справы, якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая.

Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суду пад залог. Таксама ў Беларусі амаль штозень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Менску ў рэгіянальныя суды.
Нагадаем, што маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” займалася адсочваннем вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку з дапамогай мясцовых відавочцаў. “Вясна” зазначае: «Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя пра фігурантаў справы будзе цалкам непублічнай».






