Апошнія месяцы ў Беларусі актыўна адбываюцца суды па замене былым палітвязням абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») на пазбаўленне волі. Вядома, што некаторыя з іх пасля вызвалення з СІЗА пакінулі краіну, таму суды фактычна праходзяць завочна.

Так, 20 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Менска адбудзецца суд аб замене абмежавання волі ў дачыненні да паэта і музыкі Мікіты Найдзёнава. Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Валянціна Дзешава.
У ліпені 2023-га году музыку асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», пасля чаго ён з’ехаў з Беларусі.
вясна






