BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадпрымальніка з Паставаў завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі

У Менскім абласным судзе 29-гадовага Ігара Парункевіча, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій, завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачвання невядомая. Прысуд вынесла суддзя Алена Бачышча.

Апынуўшыся ў замежжы, мужчына распавядаў, што падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, і што ў ягоным бары «выставілі каробку для ахвяраванняў для тых людзей, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту». Міліцыянтам гэта не спадабалася, яны спачатку пагражалі, а потым і насамрэч завялі на прадпрымальніка крымінальную справу.

Крыніца: “Вясна”