BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл шукаюць новыя формы дапамогі былым палітвязням

Формы дапамогі для беларускіх палітвязняў – шукаюць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Для жанчын у Офісе дэмакратычных сілаў у Чэшскай рэспубліцы рэалізавалі праграму па жаночым лідарстве, дзе жанчыны маглі распрацаваць свае праекты. Першы этап паспяхова завяршыўся, а наперадзе новы набор.

Распавядае прадстаўніца Офісу Святланы Ціханоўскай ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок:

-Я ўскладаю вялікія надзеі на гэты другі набор. І спадзяюся, што мы не абмяжуемся толькі двума-трыма днямі Акадэміі. Мы паступова будзем выпрацоўваць дадатковыя інструменты для гэтых жанчын у выглядзе, напрыклад, стажыровак пры нацыянальных парламентах, стажыровак у структурах дэмакратычных сіл Беларусі.

Калі выходзяць з-за кратаў былыя палітзняволеныя, яны патрабуюць не толькі фінансавай, але і маральнай падтрымкі, дадае Крысціна Шыянок. Паводле праваабаронцаў, 1172 чалавекі несправядліва знаходзяцца ў беларускіх турмах, яны прызнаныя палітвязнямі. У Беларусі за кратамі – каля 200 палітзняволеных жанчын.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя