BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Чэхіі накіравалі зварот да ўладаў краіны

Зняць візавыя абмежаванні для беларусаў у Чэхіі – ліст з адпаведным зместам з просьбай да мясцовых палітыкаў напісалі прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Фота: A.day.in.the.life, Foter.com

Зварот накіраваны ад імя амаль ўсіх беларускіх суполак Чэхіі, – распавёў прадстаўнік арганізацыі Беларускае студэнцтва Чэшскай Рэспублікі Аляксандр Паршанкоў:

-Гэтая праблема мае свае карані ў пачатку вайны паўнамаштабнай, якую вядзе Расея супраць Украіны. Калі пачалася вайна, то беларусы патрапілі ў Чэхіі пад санкцыі. Быў прыняты адмысловы закон, і мы, грамадзяне Беларусі, апынуліся ў такім становішчы, што не маем магчымасці, напрыклад, запрашаць сваіх сваякоў.

Аляксандр Паршанкоў падагульніў, што нягледзячы на візавыя абмежаванні для беларусаў, падчас правядзення акцый салідарнасці з беларускімі палітвязнямі заўважная падтрымка простых чэхаў.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя.