BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект «Беларускі Гаюн» спыняе працу

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыняе працу, пра гэта паведаміла каманда праекту ў сацсетках.

Пра ўзлом праекта стала вядома пазаўчора. Раніцай 5 лютага акаўнт, які, мяркуючы па ўсім, належаў супрацоўніку ГУБАЗіК, увайшоў у закрыты чат рэдактараў суполкі «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага адтуль былі выгружаныя паведамленні.

Беларускі Гаюн – маніторынгавы OSINT-праект, які адсочваў ваенную актыўнасць расейскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створана перад пачаткам расейска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам. Праект быў названы ў гонар беларускага міфічнага персанажа ляснога духа Гаюна.

16 сакавіка 2022 года МУС Рэспублікі Беларусь прызнала тэлеграм-канал і чат Беларускага Гаюна экстрэмісцкім фармаваннем.