BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» пачаў збор для дзяцей палітвязняў

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» запусціў збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны правоў дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

Фота: pravmir.ru

Арганізатары плануюць сабраць 20 тысяч еўра. Грошы пойдуць на экскурсіі, падарожжы і дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя секцыі, амуніцыю для гульняў і матэрыялы для творчасці. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі будуць прымацца да 19 траўня ўключна.

«Хуткая гуманітарная дапамога» складаецца з некалькіх ініцыятыў: BySol, ByHelp, «Краіна для жыцця», Dissidentby, Association of Belarusians in America і «Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой». Арганізатары папярэджваюць, што рабіць ахвяраванні з картак беларускіх банкаў і праз PayPal небяспечна.

Беларускае Радыё Рацыя