BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прага выкажа падтрымку беларускім праваабаронцам

У гадавіну прысуду Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу ў Празе адбудзецца акцыя салідарнасці. 3 сакавіка будзе адкрыта арт-інсталяцыя «Нязломныя», а таксама пройдзе дыскусія пра дзейнасць «Вясны» і стан правоў чалавека ў Беларусі. 

Роўна два гады таму трое праваабаронцаў былі засуджаны да доўгіх тэрмінаў зняволення за сваю працу на карысць грамадства. Каб нагадаць свету пра гэта, «Вясна» і чэшская ініцыятыва «People in Need» збяруць неабыякавых у Langhan Café ў цэнтры Прагі. Арганізатары заклікаюць далучыцца да падзеі ўсіх, хто хоча падтрымаць палітвязняў і змагаецца за свабоду ў Беларусі. Пачатак – у 18:00.

Беларускае Радыё Рацыя