BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праграміста з «Атланта» абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі»

Аляксандру Гаршунову 45 гадоў. Ён менчук. У 2004 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Мяркуючы па сацсетках, працаваў праграмістам на менскім заводзе «Атлант», піша «Наша Ніва».

Суд над Аляксандрам пачнецца 3 сакавіка ў Менскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

Працэс прызначаны весці суддзя Аляксандр Рудэнка.