BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прайшоў ператрус у доме Аляксандра Мілінкевіча

Прайшоў ператрус у доме Аляксандра Мілінкевіча. Дзверы ў доме палітыка апламбаваныя, піша Белсат.

Прычыны ператрусу альбо тое, ці распачата на яго крымінальная справа, Аляксандр Мілінкевіч не ведае. Сам палітык, які быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2006 года, а цяпер задзейнічаны ў камандзе Ціханоўскай, знаходзіцца за мяжой.

У канцы лістапада масавыя ператрусы па ўсёй краіне прайшлі ў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і іх сваякоў. СК паведаміў, што падазраванымі па справе праходзяць больш за сто чалавек. У снежні, паводле праваабаронцаў, хваля ператрусаў і праверак прайшла ў былых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя