BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка атрымаў адказ на запыт наконт Анжалікі Мельнікавай

Павел Латушка атрымаў адказ ад польскай пракуратуры па справе знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.

Анжаліка Мельнікава

Пра гэта палітык распавёў у эфіры тэлеканала “Белсат”. Пасля знікнення сваёй паплечніцы Латушка неаднаразова звяртаўся па інфармацыю аб ходзе следства ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы. Паводле афіцыйнага адказу, следства працягваецца, але пракуратура не можа агучыць падрабязнасці або вынікі, паколькі гэта можа нашкодзіць расследаванню. 

Паводле Латушкі, на дадзены момант месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не вызначана, і праваахоўныя органы пакуль не вылучылі прыярытэтнай версіі падзеяў.